Уручэнне прэміі за найлепшую дзіцячую кнігу

28.04.2017 19:00 - 19:00 Культ. цэнтр “Корпус” (пр. Машэрава, 9) Уваход вольны

28 красавіка ў Культ. цэнтры “Корпус” адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі. Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9.

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі, а таксама іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.

Сёлета мастацкі спіс налічвае 22 пазіцыі, літаратурны – 38, з імі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.

Летась Прэмію Цёткі атрымалі Надзея Ясмінска за кнігу “Сем ружаў” і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ