“Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”. Прэзентацыя ў Гомелі

31.05.2013 18:00 - 21:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул.Пушкіна, 32) Бясплатнае

31 траўня ў 18.00 у музеі гісторыі Гомеля адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”.

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі, высакаякаснымі прамалёўкамі, каляровымі фотаздымкамі найцікавейшых знаходак з тэрыторыі Беларусі.

На імпрэзе будзе прэзентавана ўнікальная кніжная серыя па ваеннай гісторыі Беларусі. Першая ў серыі — кніга Змітра Матвейчыка, прысвечаная паўстанню 1863 года на Беларусі.

Уваход вольны.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Плакацік Гомель

Мікалай Плавінскі – беларускі археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі старажытнарускай зброі, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X –XIII стст., археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар і сааўтар больш як 90 навуковых артыкулаў і 6 манаграфій.


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Дранік-фэст у Беластоку

19.09.2026 (12:00 - 15:00) паркоўка каля офіса Фундацыі OKNO NA WSCHÓD (ul. Sienkiewicza 82)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ