Мова Нанова з Кацярынай Ваданосавай у Кракаве

20.12.2025 16:00 - 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Данаты

У суботу, 20 снежня, у Кракаве адбудзецца сустрэча "Мова Нанова".


Тэма - "Мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага: апошні ўздых рамантызму ці выказванне грамадзянскай пазіцыі?".

Госця - Кацярына Ваданосава.

Спадарыня Кацярына прысвеціць выступ часу роспачы, горычы, надзеі і прагі свабоды. Калі мужчыны мянялі бальныя строі на сялянскія кажухі і косы, жанчыны - крыналіны на ваеннае ўбранне, жаночыя сукенкі на жалобу і сімвалы супраціву

Паглядзіце, як нашыя продкі выкарыстоўвалі моду як мову барацьбы і як выглядаў стыль эпохі, у якой Воля і Радзіма былі вышэй за жыццё.

Таксама спадарыня Кацярына наглядна пакажа, як завязваць гарсэт і ў якой чарзе апранаць усе складаючыя элементы строю таго часу.

Разыграюць адзін асобнік кнігі Кацярыны Ваданосавай "Строй". Таксама вы зможаце набыць кнігу і падпісаць яе ў аўтаркі.

Уваход - вольны данат. 



Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Варожбы з гуртом "Княжыч" у Наваполацку

19.01.2026 (17:30 - 19:30) Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Паркавая 1)

Майстар-клас Карта жаданняў у Мінску

20.01.2026 (18:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ