Вадохрышча ў Азярцы

18.01.2025 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту 15 рублёў


У суботу, 18 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Вадохрышча.




Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па працягласці свята — тры куцці.

 Апошняя куцця, названая Поснай ці Вадзяной, супадае са значным для вернікаў святам — Вадохрышчам.

 Святкуецца яно ў гонар Хрышчэння Ісуса Хрыста ў водах Іардана. 

Асабліва абаронныя і гаючыя якасці надаваліся ў гэты дзень вадзе, узятай з рэчак і крыніц. 

Вялікая роля адводзілася абаронным рытуалам, якія павінны былі засцерагчы дом і гаспадарку ад злога вока ды нячыстай сілы. 

Як і пад час Каляд, на Вадохрышча людзі варажылі, бо увесь Калядны перыяд лічыўся часам магічным, калі кожны меў магчымасць зазірнуць у сваю будучыню.

Вас чакае: 

Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята; 

Варожбы; 

Майстар-клас па вырабу анёлаў. 




Вам можа быць цікава

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ