Шпацыр па беларускіх слядах у Беластоку

08.06.2025 13:00 - 15:00 (каля надпісу Białystok на пляцы Яна Паўла ІІ насупраць кафедральнага сабора) Бясплатнае



У нядзелю, 8 чэрвеня, Цэнтр культуры беларускай запрашае кліча на экскурсію па беларускіх слядах у Беластоку. 





Вас чакае экскурсія па мясцінах, звязаных з беларускімі дзеячамі і гісторыяй. 

Маршрут такі:
Кафедральны сабор — помнік маршалка Юзафа Пілсудскага — Ратуша — вуліца Ліповая — рака Белая — сквер Тамары Саланевіч — вуліца Варшаўская — будынак тэатра імя Венгеркі. 

Падчас экскурсіі даведаецеся: 

 

  • дзе праходзіў першы з’езд па стварэнні першай пасляваеннай беларускай арганізацыі; 
  •  дзе вучыўся той самы Ігнат Грынявіцкі; 
  •  што рабіў у Беластоку камандзір батальёна арміі С. Булак-Балаховіч; 
  •  дзе месціўся кааператыў выдавецка-асветніцкага таварыства «Сяўба», мэтай якога было пашырэнне асветы і культуры; 
  •  як выглядала мяжа ВКЛ і Польшчы ў XVI-XVIII стагоддзях. 


А пасля экскурсіі можна наведаць свята беларускай культуры, якое ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Імпрэза акурат пройдзе каля драматычнага тэатра імя Венгеркі. 


Удзел, выглядае, вольны. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце. 



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ