Вандроўка з Мінска па Стаўбцоўшчыне

02.08.2025 09:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 80 рублёў



У суботу, 2 жніўня, музей Якуба Коласа запрашае ў летнюю вандроўку з Мінска па Стаўбцоўшчыне. 





Гэтым разам будуць разгадваць таямніцы незнаёмых Стоўбцаў: 

 Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў? 

 Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары? 

 Які чорт пакінуў «Чортаў камень»? 

 Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак Стоўбцаў? 

 Дзе пахаваныя бацькі Якуба Коласа? 

 Дзе Мікалай Крыштаф Сіротка заснаваў касцёл, які дайшоў да нашых часоў? 

 Што за людзі жылі на Стаўбцоўшчыне ў 19ст.? 

 Ці праўда Высокі Бераг такі высокі? 


На тыя пытанні і пашукаюць адказы падчас вандроўкі. 


Не забудзьцеся ўзяць з сабою перакус: прадугледжаны прыпынак для самастойнага адпачынку, дзе можна будзе падсілкавацца і пашпацыраваць уздоўж Нёмана. 


Кошт — 80 рублёў. Запісвайцеся па спасылцы ўнізе. 

Просяць аплаціць вандроўку загадзя ў памеры 80 рублёў, каб разлічыць колькасць месцаў (у форме рэгістрацыі ёсць інструкцыі). 



Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Майстар-клас па яйках-пісанках у Мінску (12+)

21.07.2025 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ