Упершыню на італьянскім тэлебачанні прагучала беларуская мова!

14 ліпеня ўпершыню на італьянскім тэлебачанні прагучала беларуская мова.

Pillole di Sapore

У праграме Pillole di Sapore, якая выйшла на Alma TV Food (канал 65), былі прадстаўлены два традыцыйныя беларускія рэцэпты, падрыхтаваныя беларускім кухарам Андрэем Шайко, піша тэлеграм-канал «Народная Амбасада Беларусі ў Італіі». Гледачы таксама ўбачылі выступлення Юліі Юхно, прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

«Гэта важны крок у захаванні і папулярызацыі беларускай культуры за мяжой», — адзначыла «Народная Амбасада Беларусі ў Італіі».