У Лідзе да Дня беларускага пісьменства ўсталявалі ўнікальныя арт-лаўкі — але ўсе надпісы на іх па-руску

На бульвары Гедыміна ў Лідзе з’явілася алея незвычайных арт-лаваў, прысвечаных тэме кнігі. Аднак на ўсіх з іх — выключна тэксты на рускай мове. Беларускай мове месца не знайшлося, піша Hrodna.life.

Art-laŭki

Лаўкі ўсталявалі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі ў межах конкурсу «Арт-лаўка».

Сярод удзельнікаў — Лідскае ГУП ЖКГ (з воранам у акулярах), ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» (з буккросінгам) і ААТ «Лакафарба».

Art-laŭki

Арганізатары абяцаюць, што гэта толькі пачатак, і алея будзе папаўняцца штотыдзень. Ці знойдзецца сярод 27 прадпрыемстваў і арганізацый хоць адно, якое ўзгадае пра беларускую мову ў Дзень беларускага пісьменства — пакуль невядома.

Art-laŭki