1991 год прынёс нашай краіне не толькі доўгачаканую незалежнасць. З чыстага аркуша трэба было пачынаць усё. У тым ліку і чэмпіянат па спорце нумар адзін у Беларусі. Шматлікія клубы стварылі яскравыя эмблемы ў нацыянальных колерах. Пасля ганебнага рэферэндуму 1995 года змены са сцягам паступова адбіліся і на лога. Глядзім!
Эмблема адной з камандаў праз 30 гадоў на майцы з маркетплэйса
Першы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшым дывізіёне распачаўся вясною 1992 года. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў, а «золата» ў напружанай барацьбе дасталося менскаму «Дынама», якое ўсяго на 1 пункт апярэдзіла магілёўскі «Дняпро».
Але наш позірк будзе скіраваны збольшага не на вынікі, а на эстэтычны бок. Калі па-над Домам урада лунаў бел-чырвона-белы сцяг, усё грамадства імкнулася да нацыянальнага адраджэння. Не засталіся ў баку і футбольныя каманды.
Разам з тым антыбеларуская палітыка Лукашэнкі ўжо ў першыя гады кіравання выявілася ў фарсе пад назвай «рэферэндум» у 1995 годзе. Адным з пытанняў было вынесенае аднаўленне неакамуністычных сімвалаў у якасці дзяржаўных. Гэта, вядома, адбілася і на эмблемах у футболе. Гледзячы на змены, мы маем відавочны прыклад «кароткай гісторыі беларускай Беларусі» пачатку 1990-х гадоў.
Эмблема каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Клуб у 1990-я не быў грандам, але прадраўся з трэцяга дывізіёну на самую вяршыню. І калі б не далейшыя фінансавыя праблемы... Гэты радок можна падставіць пад амаль кожную футбольную каманду Беларусі. У вышэйшым дывізіёне «Атака-Аўра» прыняла ўдзел у 3 чэмпіянатах. У 1995 годзе было 4-е месца, у 1996-м — 6-е, а ў апошнім для каманды 1997-м — 12-е.
Банда галоўнага трэнера Якава Шапіра мела ўсе шанцы праз некалькі гадоў стаць адной з галоўных сілаў беларускага футбола. Уласнік каманды Леанід Стагановіч у 1997 годзе быў вымушаны прадаць свой актыў Яўгену Хвастовічу, у руках якога апынуліся ажно 4 клубы Вышэйшай лігі: менскае «Дынама», таксама сталічнае «Дынама-93», «Атака-Аўра» і «Маладэчна». У хуткім часе амаль усіх іх чакаў калапс.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Клуб, які ў 1992 годзе выйграў чэмпіянат у другім дывізіёне і атрымаў права на павышэнне, быў структурным падраздзяленнем менскага «Дынама» і насіў нічым не прыцягальную назву «Дынама-2». З выхадам у эліту беларускага футбола каманда стала самастойнай і пачала выступаць пад назвай ФК «Беларусь».
Прыгожае лога і назва пратрымаліся ўсяго год. Каманда зноў змяніла назву, гэтым разам на «Дынама-93», адпаведна з годам. Агулам за шэсць сезонаў у вышэйшам дывізіёне дынамаўцы чатыры разы заваёўвалі медалі. Але ў 1998-м клуб быў расфармаваны.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
У 1997-м каманда змяніла назву на «Ліда», разам з ёй было распрацаванае і новае лога, якое з тых часоў некалькі разоў перароблівалася. Агулам лідчукі 7 сезонаў правялі ў Вышэйшай лізе Беларусі, адкуль тры разы выляталі. З 2000-га года каманда знаходзіцца паміж другім і трэцім дывізіёнамі.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Удзельнік першых трох чэмпіянатаў краіны ў элітным дывізіёне, пасля 1994 года амаль знік з футбольнага далягляду. Клуб дакаціўся да аматарскага ўзроўню, у 2000 годзе змяніў назву на «Старыя Дарогі». У апошнія гады спрабуе выступаць у ніжэйшай лізе Беларусі.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Адзін з трох клубаў, які ніколі не пакідаў вышэйшы дывізіён Беларусі. За 35 гадоў каманда паспела стаць адзін раз чэмпіёнам, змяніць шматкроць уласнікаў, сярод якіх былі таемныя фонды з Эміратаў і «гаманец» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў. У 2018 годзе легендарны Дыега Марадона фармальна стаў старшынём праўлення «Дынама» (Берасце). Аргентынец нават прылятаў у Беларусь, але тая гісторыя скончылася нашмат хутчэй, чым планавалася.
Сёння каманда знаходзіцца на балансе берасцейскага аблвыканкама.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Каманда, якая 22 гады адсутнічала ў Вышэйшай лізе Беларусі, у гэтым сезоне вярнулася ў элітны дывізіён, дзе займае, праўда, апошняе, 16-е месца.
Да пачатку 2000-х гэта была каманда на мяжы вылету. Пасля чаго адбыўся правал на самае дно. За наступныя 20 гадоў клуб 6 разоў змяняў назву і эмблемы.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр, ці скарочана — МПКЦ, надзвычай удала выстапаў у другой палове 90-х. Пасля выхаду ў 1995 годзе ў вышэйшы дывізіён каманда ў 1996 і 2000 гадах станавілася чэмпіёнам Беларусі.
У 1998-м, разам з новай назвай — «Славія», змянілася і эмблема каманды. Варта адзначыць, што 2025 год мазырская каманда праводзіць нечакана ўпэўнена, зараз яны на другім месцы ў табліцы.
Эмблема каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
«Трактарная» каманда была заснаваная ў сталіцы ў 2002 годзе. Досыць хутка яна дасягнула вяршыняў беларускага футболу. За сем сезонаў у Вышэйшай лізе клуб двойчы заваёўваў бронзавыя медалі і два разы перамагаў у Кубку Беларусі. У 2010 годзе «МТЗ-РІПА» змяніў назву на «Партызан» і вылецеў у другі дывізіён. У хуткім часе літоўскі ўласнік «трактарыстаў» не здолеў фінансаваць каманду, і яна была ліквідаваная.
Эмблемы каманды на адной са сценаў у Менску. Фота: сацыяльныя сеткі
Цікава, што ў «залатыя» часы клуб планаваў пабудову сучаснага стадыёна ў Менску, а таксама меў сувязі з літоўскімі і шатландскімі камандамі. Зрэшты, сумны лёс напаткаў і гэты клуб, які актыўна падтрымлівалі анархісты, а таксама ультралевыя фанаты са сталіцы.
Эмблемы каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Разам з менскім і берасцейскім «Дынама» гарадзенская каманда ніколі не вылятала з Вышэйшай лігі ад самага пачатку. Клуб тройчы станавіўся другім у чэмпіянаце і яшчэ тры разы перамагаў у Кубку Беларусі па футболе.
У 1999-м каманда дадала да назвы слова «Белкард» і змяніла прыгожае лога. Калі праз тры гады арыгінальная назва вярнулася на месца, эмблема ўжо запылілася і засталася ў гісторыі.
Эмблема каманды
Кароткая гісторыя ўдзелу ў чэмпіянатах Беларусі:
Менская каманда была заснаваная ў 2000 годзе з прыгожай эмблемай, сацыялістычнай назвай і думкамі пра лепшае. Чатыры сезоны, з якіх тры скончыліся ў самым нізе, «Лакаматыў» правёў у Вышэйшай лізе. У 2009 годзе нечая «светлая» галава вырашыла правесці рэбрэндынг. Каманда атрымала назву «СКВІЧ». Без падказкі ніколі не здагадаецеся, што гэта значыць.
Праграмка гульні дзвюх камандаў з нашага артыкула. Фота: сацыяльныя сеткі
Трымайцеся за фатэль, ёсць версія, што абрэвіятура расшыфроўваецца як «Спартовы Клуб Васіля Іванавіча Чапаева». Таго самага камуністычнага фельдфебеля часоў чырвонага тэрору. А іншая кажа пра тое, што некалі на трасе заснавальнікаў клуба абагнала машына «Масквіч» без першых 2 літараў на багажніку.
У 2015 годзе каманда была ліквідаваная, а заснавальнікі ў хуткім часе былі кінутыя ў калонію за махлярства.
Не на самым высокім узроўні, але там-сям на палях Беларусі можна сустрэць некалькі камандаў, стаць заўзятарам якіх было б не сорамна.
Эмблема каманды
Вось ужо пяты сезон каманда выступае ў трэцім дывізіёне Беларусі. Стабільна апошнія радкі ў табліцы становяцца вынікам разгромных паразаў. Рэдкія нічыі ці перамогі не становяцца прычынай не гуляць у футбол. У Вілейцы яўна больш любяць удзел, чым высокія месцы. І мы не будзем іх асуджаць.
Эмблемы каманды
«Крумкачы», нягледзячы на скіраваныя захады супраць сябе, працягваюць існаваць. Ужо легендарны сталічны клуб у 2016 і 2017 гадах удзельнічаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Не па спартовых прычынах пасля ён быў адпраўлены ў дывізіён ніжэй, дзе двойчы атрымліваў шанц на павышэнне. Але неадназначныя паводзіны Федэрацыі футбола Беларусі і судзейскага корпусу не дазволілі «народнай» камандзе трапіць зноў у эліту. Футбалісты ў 2020 годзе яскрава засведчылі нязгоду з тэрорам у краіне.
Апошнія гады «Крумкачы» ганяюць мяч у трэцім дывізіёне, і пры сённяшняй палітычнай сітуацыі не даводзіцца чакаць, што менская каманда вернецца на былы ўзровень. Але схадзіць на стадыён і праспяваць з фанатамі: «Крум-ка-чы, разам зможам перамагчы!» яшчэ можна.
Афіша з гульні каманды ў 2025 годзе. Фота: сацсеткі клуба
Каманда з Віцебскай вобласці мае фантастычную эмблему! Клуб удзельнічае апошнія гады ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. Спартовых поспехаў асаблівых не мае, але каму ёсць справа да іх, калі можна легальна сядзець у майцы з Пагоняй на стадыёне сёння?
Павал Хадзінскі, budzma.org