Варкшоп Алеся Залеўскага «Сам сабе рэдакцыя відэакантэнту» (24 сакавіка)

24.03.2021 18:30 - 18:30 ------------ Бясплатнае

Варкшоп Алеся Залеўскага пра тое, як тэхналогіі і ўменні аднаго журналіста замяняюць гару будынкаў і аўтобусы работнікаў Макаёнка 9.


Падчас анлайн сустрэчы на платформе ZOOM разбярэмся, як адзін універсальны і ўзброены сучаснымі прыладамі журналіст можа ствараць сюжэты не горш за цэлую рэдакцыю.

Кейсы: 

— Прадусар мультымедыя сёння — дэвайсы, тэхналогіі, уменні
— Смартфон — карцінка, гук, скрыны, live, камунікацыя з аўдыторыяй і аўтапрэзэнтацыя
— Унікальны відэакантэнт — агляд магчымасцяў

Патрэніруемся таксама: — Як з тэкставай навіны зрабіць відэа

Пра вядоўцу 

Алесь Залеўскі — журналіст, прадусар тэлевізійных і дакументальных праектаў. Працаваў у камандзе стваральнікаў Белсат-ТВ. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы». Прадукты Алеся можна пабачыць Youtube-канале «Редакция», Discovery Channel, BBC Yesterday.

Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM Калі: 24 сакавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

РЭГІСТРАЦЫЯ

Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.

Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».


Вам можа быць цікава

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ