Варштаты па беларускіх танцах у Вільні

18.01.2024 19:00 - 21:00 Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) 20 еўра ў месяц

Па чацверах — і 18 студзеня таксама — у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ідуць заняткі па беларускіх традыцыйных танцах. Ды й не толькі беларускіх — танчаць і літоўскія, і латышскія, і эстонскія, і іншыя народныя танцы.




 Дата: 18 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры, Vilniaus, 20, Вільня 


Выкладчыца — Ганна Карчэўская


Спадарыня Ганна выкладала танцы ў Мінску з 2002 года: у гістарычным клубе «Рыцары ВКЛ», у «Школе народных танцаў свету», на сярэднявечных дыскатэках і вечарынах Дударскага клюба, вучыла танчыць нават літоўскую дыяспару ў Мінску. 

Заняткі праходзяць шточацвер з 19.00 да 20.00. З сабой бярыце зменны абутак. 


Кошт — 20 еўра на месяц. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Спас у Суле

20.08.2026 (18:30 - 20:30) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ