Варштаты па ткацтве паясоў для дзетак і дарослых у Кракаве

25.05.2024 - 26.05.2024 15:30 - 11:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) ад 100 злотых



Выходнымі, 25 і 26 траўня, у Кракаве ладзяць майстар-класы па ткацтве традыцыйных паясоў.






У суботу, 25 траўня, будзе варштат для дарослых, а ў нядзелю — для дзетак. 



Пад далікатным кіраўніцтвам майстрыні Волі Валько вы дакранецеся да гэтай старажытнай тэхнікі, даведаецеся аб асаблівасцях ткацтва паясоў у Беларусі, іх штодзённым і сакральным значэнні. 

І, вядома, раскажаце свае ўласныя гісторыі, бо кожная тканая рэч — гэта унікальнае спалучэнне народнай традыцыі і ўнутранага свету стваральніцы ці стваральніка. 

Усе матэрыялы, а таксама напоі ды пачастунак ўключаныя ў кошт. Бердзечка (ткацкі інструмент) застанецца ў вас. 

Удзел — 200 злотых.


Дата: 25 траўня

Час: з 15.30 да 20.30 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў 


У нядзелю, 26 траўня, будзе майстар-клас для дзяцей ад 8 гадоў. 

За 2 гадзіны яны даведаюцца пра гісторыю і асаблівасці рамяства ды самі зробяць закладку для кніг, бранзалетку ці бірульку для ключоў. 


Удзел — 100 злотых.


Дата: 26 траўня

Час: з 9.30 да 11.30 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў




Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ