Вечар салідарнасці з палітвязнямі ў Берліне

25.11.2025 18:30 - 19:30 Badstraße, 44 (Badstraße, 44) Бясплатнае

У аўторак, 25 лістапада, у Берліне адбудзецца вечар салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.


У праграме - паказ кароткаметражнага фільма “Алесь Бяляцкі: Не бойцеся” і дыскусія.

Пасля прагляду фільма запрашаюць да адкрытай дыскусіі з былым палітвязнем і праваабаронцам Львом-Аляксандрам.

Абмяркуюць працяглую барацьбу за правы чалавека ў Беларусі і значэнне салідарнасці ў кантэксце расійскай вайны супраць Украіны.

Мова мерапрыемства - нямецкая; фільм будзе на беларускай і англійскай мовах з нямецкімі субтытрамі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Віцебшчына і яе жыхары ў ледавіковы перыяд» у Віцебску

12.03.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

Саша Філіпенка ў Берліне

12.03.2026 (19:00 - 21:00) CABUWAZI, Tempelhof (Columbiadamm 84)

Ягор Забелаў у Вене

17.03.2026 (19:30 - 21:30) Sargfabrik (Goldschlagstraße 169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ