Кінавечар па-беларуску ў Таронта

14.03.2026 17:30 - 20:00 (524 St Clarens Ave) 10 даляраў



У суботу, 14 сакавіка, беларусы Таронта ладзяць кінавечар па-беларуску





Глядзяць дакументальны фільм «Мае сём дзён у краіне мрояў»

Гэты фільм — асабісты відэадзённік, зняты ў сакавіку 2006 года падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і падзей, якія адбыліся пасля іх. 

Сёлета спаўняецца 20 гадоў з часу Плошчы 2006, і гэты фільм - каштоўнае сведчанне таго часу. 

Яго стварыла смелая жанчына, якая не пабаялася зафіксаваць падзеі тых дзён. 

Пасля прагляду запрашаюць да адкрытай размовы. 

Магчыма, сярод гледачоў будуць людзі, якія памятаюць тыя падзеі або ўдзельнічалі ў іх, і захочуць падзяліцца сваімі ўспамінамі. 


Удзел — 10 даляраў




Вам можа быць цікава

«Мова Нанова» з Валянцінам Сюйкевічам ва Уроцлаве

18.04.2026 (16:00 - 18:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (3 паверх) (Szewska, 49)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ