«Сьмяяцца, плакаць і сьпяваць». Творчы вечар Зьмітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч у Рызе

13.11.2023 18:30 - 20:30 дом АНКОЛ (Slokas iela, 37) Бясплатнае

У панядзелак, 13 лістапада, Зміцер Бартосік і Юстына Карпіловіч чакаюць вас на вечарыне ў Рызе.


Дата: 13 лістапада

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: дом АНКОЛ па адрасе Slokas iela, 37, Рыга

На вечарыне мы будзем:

Сьмяяцца скрозь слёзы, зь неверагодных, сьмешных, анэкдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменьнік Зьміцер Бартосік. 

Плакаць скрозь сьмех, слухаючы песьні Юстыны Карпіловіч. Юнай пясьняркі, якая ў сваіх баладах пераасэносоўвае — што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.

Сьпяваць песьні народныя, песьні аўтарскія, рамансы зь беларускіх 90-х. Такіх далёкіх і такіх нядаўніх. Часу сьветлых надзей і наіўных спадзяваньняў. Успомнім таксама класікаў жанру — Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Уваход — за данаты (па жаданьні).


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Беластоку

30.05.2026 (16:00 - 18:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ