Паэтычная вечарына «Часы не выбіраюць» з Аляксандрам Ждановічам у Батумі

28.03.2022 19:00 - 20:30 Беларускі сямейны клуб (вул. Пушкіна 144) Бясплатнае

28 сакавіка Беларускі сямейны клуб у Батумі запрашае на творчую паэтычную сустрэчу з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, вядомым таксама як Маляваныч.



Дата: 28 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі сямейны клуб, вул. Пушкіна, 144, Батумі

Спадар Аляксандр пачытае творы Багдановіча, Караткевіча, Анатоля Сыса ды іншых беларускіх і рускіх творцаў.

На прыкладзе найлепшага, што створана ў паэзіі — ад Шэкспіра, Пушкіна да Мандэльштама, Бродскага, Караткевіча — гледачы пераканаюцца ў тым, што тыя беды і выклікі, з якімі мы сутыкнуліся апошнім часам, паэты, чые імёны мы называем вялікімі, праходзілі ва ўсе часы.

Гэта дапаможа нам пераканацца ў тым, што чалавек, які захаваў сваю годнасць, сумленне і гонар у любых, самых цяжкіх умовах, застаецца пераможцам у духоўным і маральным плане.

Удзел — free donation. Прыносьце прысмакі ды гарбаты.


Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ