Акцыя «Вераснёвая ноч-2021» у Мастацкім музеі

11.09.2021 16:00 - 23:59 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Нацыянальны мастацкі музей запрашае 11 верасня 2021 года з 16:00 да 24:00 на штогадовую акцыю «Вераснёвая ноч». Сёлетняя тэма праекта – «Мастацкі дыялог». 


Горад — гэта месца сустрэчы звычайнага і непаўторнага, старога і новага, рэальнага і фантастычнага. Тут бесперапынна адбываюцца дыялогі паміж грамадствам і мастацтвам, у якіх нараджаюцца новыя сэнсы і адбываецца пазнанне рэчаіснасці. Мастацтва не толькі адлюстроўвае рэальнасць, але і стварае асаблівы мастацкі свет, у якім чалавек напаўняецца новымі думкамі, эмоцыямі, ведамі.

Праграма акцыі «Вераснёвая ноч-2021»

16.00–24.00

• Выстава-інтэрвенцыя маладых беларускіх скульптараў (Марыя Тарлецкая, Хрысціна Высоцкая, Аляксей Урублеўскі, Арцём Мядзведзеў, Мікалай Бялько, Вадзім Бандарэц). Неардынарныя прадметы мастацтва апынуцца ў звыклых музейных залах, надзяляючы ўжо знаёмыя творы новымі сэнсамі. Так, куратары заклікаюць гледача паразважаць пра трансфармацыю ўспрымання мастацтва.

• Студыя «Мемфіс» сканструявала незвычайную фотазону, якая дакладна стане выдатнай падставай, каб зрабіць здымак.

• Атмасферны відэашэраг наглядна пакажа кантраст паміж тым, як жылі ў пасляваенным Мінску і як мы адчуваем яго сёння.

16:00

Пачаткам акцыі стане адкрыццё прасторы для наведвальнікаў з парушэннямі зроку, падрыхтаванае сумесна з праектам Belonica Art. Мы прадставім 8 тактыльных твораў з рознай тэкстурай фарбы, аб’ёмнымі і тэкстыльнымі элементамі. Шляхам вывучэння карцін рукамі невідушчаму чалавеку можна будзе пазнаёміцца з колерам. Гэты вопыт дасць магчымасць задумацца над тым, якім можа быць тое ці іншае адценне фарбы, як яно адчуваецца і якую эмоцыю ў сабе нясе.

17.00

Музычная праграма «Музыка народаў свету» ад Мінскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Яўгена Глебава стане міжкультурным падарожжам у музейнай прасторы.

18.00 і 20.00

Падчас дэманстрацыі традыцыйнай чайнай цырымоніі мы даведаемся, што чаяванне — гэта таксама мастацтва. Зразумеем, які лепш выбраць посуд і адзенне, якія сімвалы і атрыбуты суправаджаюць працэс, раскрыем іншыя тонкасці ўсходняга таемства.

18.00

Зборная экскурсія Юліі Мішаковай «Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі» 12+

19.00

Зборная экскурсія Арцёма Лапіцкага «Пасляваенны Мінск Льва Лейтмана» *

Лекцыя «Беларускі візуальны стыль. Падыход да выяўленчага мастацтва, дызайну і фатаграфіі» ад Касі Palasatka, аўтара выдання The Belarus Book.

20.00

Зборная экскурсія Кацярыны Ізафатавай «ХХ стагоддзе беларускага мастацтва» *

21.00

Паказ калекцый малыдых дызайнераў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» — «Падарожжа ў Fashion» з удзелам FashionStyleModels by Igor Ivanov Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

21.30

Зборная экскурсія Дзмітрыя Салодкага «Глядач як сааўтар твора»

Кошт наведвання акцыі ў рамках зборнай экскурсіі — 10 руб.

Умова наведвання — рэгістрацыя па тэл. +375 17 397 01 63.

Адрас: вул. Леніна, 20

Астатнiя мерапрыемствы акцыі можна наведаць па бiлеце ў музей.


Вам можа быць цікава

Кніжны клуб у Варшаве абмяркуе «Елаўфэйс»

10.05.2025 (16:00 - 18:30) «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4)

Аляксандр Памідораў у Торуні

10.05.2025 (19:00 - 21:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

«Sož» і «People of Pangea» ў Варшаве

10.05.2025 (20:00 - 22:00) Garaż Artystyczny (Wałbrzyska 11 lok. 04)

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ