Дзень памяці Якуба Коласа ў Мінску

13.08.2026 13:10 - 16:30 Вайсковыя могілкі (вул. Казлова, 11) Бясплатнае
13 жніўня, у дзень памяці Якуба Коласа, на Вайсковых могілках Мінска адбудзецца ўскладанне кветак да магілы Песняра, які пайшоў з жыцця 70 гадоў таму.

Аддаць даніну павагі нацыянальнаму класіку прыйдуць прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі, родныя і блізкія Песняра, музейная супрацоўнікі, беларускія паэты і пісьменнікі, у тым ліку Навум Гальпяровіч і Кастусь Цыбульскі.

У 15:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) запрашае на памятны канцэрт Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Да дня памяці, на музейнай экспазіцыі для наведвальнікаў будзе прадстаўлена пасмяротная маска Якуба Коласа.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве

15.08.2026 (12:30 - 14:30) plac Unii Lubelskiej (каля Green Cafe Nero) (Polna 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ