Viasna1991 / Беларускамоўны хіп-хоп фэст

12.11.2016 18:30 - 23:00 «Графіці» (пер. Калинина, 16) 5 - 8 р.
12 лістапада ў клубе “Графіці” адбудзецца фестываль беларускамоўнага хіп-хопу — VIASNA1991. У мерапрыемстве прымуць удзел такія выканаўцы, як AMBASADAR KROU (ЧпБ), ВОЖЫК, ZEMAN, АНТОСЬ ЗВЫЧАЙНЫ, BELAROOTS, SP KAVA, ANGST. На сцэне можна будзе пабачыць сутыкненне адразу некалькіх кірункаў у хіп-хоп жанры. Асноўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускамоўнай хіп-хоп культуры.

Фестываль “VIASNA1991” павінен стаць яркай падзеяй, паказаць публіцы перспектыўных хіп-хоп выканаўцаў і рэалізоўваць некрануты патэнцыял беларускамоўнага рэпу.

Квіткі:
папярэдне – 5 руб.
на уваходзе – 8 руб.

Квіткі можна набыць наступнымі спосабамі:
1. Зрабіць папярэдні заказ на сайце: https://bezkassira.by/
2. Патэлефанаваць па інфалініі і зрабіць заказ. Інфалінія: 638-4444.
3. Напісаць Антосю ці Яўгену ў паведамленні і набыць квіток.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ