Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 15:00 - 17:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1) Бясплатнае

У суботу, 29 жніўня, у полацкім музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ў межах выставы «Беларускае інсітнае мастацтва: маляваныя дываны і відкі на шкле» са збораў музея ў Заслаўі адбудзецца лекцыя «Як мы збіралі дываны». 



Галоўны захавальнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» Аляксандр Рак раскажа пра асаблівасці і цікавосткі збору калекцыі маляванак. 

Аляксандр Канстанцінавіч стаяў ля вытокаў фарміравання гэтага ўнікальнага музейнага збору. 

Пагавораць пра тое, як маляванкі сталі аб’ектам сур’ёзнай музейнай цікавасці і чаму іх эстэтыка сёння знаходзіць такі глыбокі водгук у сэрцах гледачоў. 

Уваход вольны. 

Нагадваем, выстава працуе да 31 жніўня. 



Вам можа быць цікава

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

28.08.2026 (19:00 - 21:00) ля гатэля «Тураў+»

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ