Віцебск. Свята Ветру

28.06.2015 12:00 - 18:00 Парк Мазурына Бясплатнае

Любіш адпачываць актыўна? Далучайся! Зробім «Свята ветру» разам!

Фэст актыўнага адпачынку «Свята ветру» запрашае 28 чэрвеня (12.00 — 18.00) у Парк Мазурына!

Вас чакаюць 

— конкурс паветраных змеяў

— разнастайныя актыўныя гульні

— дзіцячая пляцоўка з фарбамі, крэйдамі ды іншымі вясёлымі нішцякамі

— канцэрт шаманскіх рок-н-роллшчыкаў — гурта Vuraj

Што яшчэ? Залежыць ад вас!

Маеце ідэі? Далучайцеся — зробім «Свята ветру» разам!

Інфа: 0298940517

Свята ветру — адзін з нефармальных брэндаў Віцебска — праводзілася ў горадзе ў сярэдзіне

2000-х і збірала сотні неабыякавых гараджан.

Цэнтральнай праявай заўсёды быў конкурс паветраных змеяў, што выглядала, як незабыўнае відовішча.

Сёння мы спрабуем аднавіць слаўную гарадскую традыцыю і заклікаем далучацца ўсіх актыўных-крэатыўных для таго, каб зрабіць свята сабе і кожнаму!

Падзея праводзіцца пры падтрымцы Аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма Беларусамі» і Гарадскога Цэнтра Культуры.

 

vitebsk4.me


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ