ПАДЗЕЯ ДНЯ: Відэаінсталяцыя INNER RAVE ў Вільні

21.12.2022 20:00 - 22:00 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) Бясплатнае

У сераду, 21 снежня, у Вільні пакажуць відэаінсталяцыю INNER RAVE, якую ўжо прэзентавалі беларусам Варшавы, Кракава, Лодзі і Беластока.



Дата: 21 снежня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня 

Гэта дакументальная відэапартытура, якая пачынаецца ў бестурботным 2019 годзе і доўжыцца да гэтага часу.

З 2019 па 2022 гады адбылося шмат знакавых для беларусаў паздей: пандэмія каронавіруса, выбары ў Беларусі і іх наступствы, вайна ва Украіне. Навіны з нашага тэлефона сталі трыгернай кропкай. Мы іх чыталі, мы іх баяліся, яны шакавалі і выклікалі шквал пачуццяў.

INNER RAVE — гісторыя гісторыі пра будні, вечарынкі і эміграцыі. Растанне з сябрамі, пераход на беларускую мову, глабальны пошук ідэнтычнасці і сталення. Усё, што да болю знаёма кожнаму, зафіксавана праз экраны нашых тэлефонаў.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

27.08.2026 (19:00 - 21:00) ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ