«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

ля гатэля «Тураў+» 195 BYN
У наступныя выходныя, 29 і 30 жніўня, у нацпарку «Прыпяцкі» — Ноч кажаноў!

Прапануюць выправіцца ў захапляльнае падарожжа ў свет самых мілых, пацешных, загадкавых, рэдкіх і ўтойлівых жывёлак. 

Вас чакае:

  • Дзікая лекцыя «Таямніцы змрочных паляўнічых» — развянчаюць міфы аб вампірах і раскрыюць дзіўную ролю кажаноў у прыродзе
  • Квэст «Код начнога ценю» — станьце даследчыкам і разгадайце загадкі начнога лесу
  • Начная экскурсія «Галасы цемры» — слухайце кажаноў і назірайце за іх палётам з навукоўцамі, якія паспрабуюць адлавіць рукакрылых
  • Утульныя вячоркі ля вогнішча, экскурсія па экасцежцы, велапрагулкі і смачная ежа на свежым паветры
  • Майстар-клас «Кажанок» — створыце сувенір сваімі рукамі

Кошт удзелу:

Дарослыя — 195 рублёў + 5 рублёў эказбор. Дзеці 6-16 гадоў у складзе сям’і — 175 рублёў.

Ёсць трансфер з Ляскавіч, Жыткавіч і Турава і назад!

Запісацца можна па нумарах:

+375 29 629 44 51
+375 29 125 00 95



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ