Творчая сустрэча "Вершы. Віно. Вінілы" ў Гданьску

30.11.2025 - 30.01.2025 17:00 - 19:00 Winość wine & bites (Wajdeloty 21) 140 злотых

У наступную нядзелю, 30 лістапада, у Гданьску адбудзецца сустрэча "Вершы. Віно. Вінілы".


Гэтым разам - французскія вайбы.

У вашых руках апынецца келішак віна з Роны, старанна падабраны прафесійным самелье.

Адначасова ў паветры загадкавага Вжэшча загучаць французскія мелодыі з вінілаў, розных стыляў і музычных напрамкаў, вельмі разнастайныя і самабытныя, як уся Францыя.

А паэтычную частку прадставіць малады беларускі творца SONCAU, які ўдала спалучае музыку і вершы. Індзі-музыка прадставіць свой светапогляд праз новыя тэксты і адметныя сэнсы.

Мовы імпрэзы - ад эсперанта да суахілі.

Уваход - 140 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца).


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ