Віталь Рыжкоў у Вене

12.12.2025 19:00 - 20:30 Kulturzentrum im Amerlinghaus (Stiftgasse 8) 20 еўра

12 снежня Віталь Рыжкоў упершыню прадставіць свой паэтычны стэндап "Прэзентацыя" у Вене.


Паэт, сцэнарыст, рэжысёр і хіп-хоп артыст Віталь Рыжкоў сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

Паэзія і гісторыі “Прэзентацыі” Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца. Энергія, нелінейнасць, рухавасць думкі, а таксама старыя і новыя творы — тое, што варта пабачыць і пачуць хаця б раз.


Вам можа быць цікава

Girls Fuck Up Night у Варшаве

05.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

СамШазам у Варшаве

11.03.2026 19:00 - 12.03.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Цімафей Яравікоў у Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ