Вячоркі-варушылкі ў Познані

12.06.2025 14:00 - 17:00 КУТ (Kramarska, 32) Бясплатнае


У чацвер, 12 чэрвеня, у фундацыі «Кут» ладзяць вячоркі-варушылкі — жаночае кола з рукадзеллем і канцэптуальнай нязграбнасцю. 





У гэтым жаночым коле няма аніякай мэты, няма прагі да вынікоўнасці, імкнення штосьці зрабіць, каб было што паказаць. 

Гэтыя сустрэчы для проста-быцця з сабою, з іншымі, з тым, што ў гэтым быцці будзе здарацца, такога ведаеце, выпадковага і чараўнічага. 

Збіраюцца разам, каб варушыцца — паволі, як карасікі ў рэчцы. І ўсё гэта пад лозунгам канцэптуальнай нязграбнасці, то бок дазвалення сабе праяўляцца ў поўнай ці палавінчатай згодзе з самае сабой. 

Прыходзьце пазнаёміцца, пагаманіць і нешта парабіць рукамі.

 Ідэя — пакрыху пакрысе стварыць бяспечнае і вольнае кола-куток, дзе жанчыны могуць проста быць. Рабіць нешта рукамі — вышываць, клеіць, складаць калажы — і размаўляць. 


Уваход вольны. 


Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Мядзведскага ў Мінску

22.05.2025 19:00 - 22.06.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Арцём Невыважук у Лодзі

14.06.2025 (19:00 - 21:00) Jesteśmy Musić Club (ul. Jaracza 13)

Алесь Лютыч у Торуні

14.06.2025 (21:00 - 23:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ