Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Падляшшы

07.06.2025 - 08.06.2025 15:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае



7 і 8 чэрвеня на Падляшшы адбудзецца вандроўны фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ, які ладзіць фонд Tutaka





Добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую спадчыну нашых продкаў. 

У межах фестываля пройдуць варштаты, канцэрты і патанцоўкі, дзе загучаць аўтэнтычныя беларускія спевы і традыцыйная музыка. 

Сярод запрошаных гасцей — «Kasary», «Капэля Трыградская», «Żemerwa». 

Ніякіх сцэн, ніякіх межаў паміж артыстамі і гасцямі, — толькі цудоўная магчымасць пабыць разам у коле жывой культуры.

 Расклад канцэртаў такі: 

  •  7 чэрвеня ў мясцовасці Случанка (гміна Гарадок) 
  •  8 чэрвеня ў мясцовасці Тафілаўцы (Гміна Дубічы Царкоўныя) 



Уваход, вядома, вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

«Касіяпея» ў Берліне

11.06.2025 (20:00 - 22:00) Slaughterhouse Moabit (Lehrter Str. 35)

Канферэнцыя Reshape 2025 у Варшаве

15.06.2025 (12:00 - 17:00) (ul. Nowogrodzka 84/86)

Купалле ў Варшаве

21.06.2025 (16:00 - 23:00) Plaża Na Saskiej Kępie (Wisla Bijacz)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ