«Святло для Украіны»: вялікі дабрачынны канцэрт у Познані

03.03.2022 18:00 - 21:00 (plac Wolności) Бясплатнае

3 сакавіка на плошчы Свабоды ў Познані пройдзе вялікі дабрачынны канцэрт, мэтай якога стане фінансавая і маральная падтрымка ўкраінцаў у такі цяжкі для іх час.



Дата: 3 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: plac Wolności, Познань 


Акцыя называецца «Światło dla Ukrainy» («Святло для Украіны»), бо многія будынкі ў горадзе ў гэты дзень будуць сімвалічна падсветлены ў колеры ўкраінскага флага.

Падчас канцэрта гледачы змогуць ахвяраваць грошы валанцёрам Польскага Чырвонага Крыжа і Польскай Гуманітарнай Акцыі, якія зараз падтрымліваюць пакутуючых ад вайны ўкраінцаў.

Выступаць на сцэне ў гэты дзень будуць Małgorzata Ostrowska, Peja, Paluch, Bibobit, Rosalie., Muchy, Donguralesko, Michał Kowalonek, Kasia Wilk, Mezo, Luna, Gonzo, а таксама Pola Chobot & Adam Baran і іншыя музыкі.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ