Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 - 31.05.2026 10:00 - 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32) Бясплатнае
У Мастацкім музеі пачала працу выстава «Позірк з паднябесся», прысвечаная памяці беларускага мастака, графіка і паэта Уладзіміра Акулава (1954–2026).

Экспазіцыя аб’ядноўвае жывапіс, графіку і вершаваныя творы аўтара, чыя творчасць стала прыкметнай з’явай у беларускім мастацтве канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.

Уладзімір Акулаў — прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарду, майстар яркай, экспрэсіўнай мастацкай мовы.

Адмысловае значэнне выставе надае яе правядзенне менавіта ў Віцебску — горадзе, дзе мастак вучыўся і фармаваўся як майстар.

Віцебскі перыяд стаў важным этапам яго творчай біяграфіі, а сувязь з традыцыямі Віцебскай мастацкай школы шмат у чым вызначыла вобразны лад яго мастацтва.

Выстава працуе па 31 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Паэтычны батл Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай у Мінску

13.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ