Вясновыя казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Гданську!

27.05.2023 13:00 - 14:30 бар «Карма» (Tandeta, 1) donation

У суботу, 27 траўня, праект «Дыяфільм live» прыязджае ў Гданьск з новымі «Вясновымі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.



Дата: 27 траўня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Карма», Tandeta, 1, Гданьск


Бацькі змогуць паглыбіцца ў дзівосныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачны свет. Дзеці пачуюць новыя ці ўжо забытыя старыя добрыя казкі, расказаныя з дапамогай чарадзейнага дыяпраектара.

Пасля паказу дзеці разам з дарослымі возьмуць удзел у майстар-класе па ценявым тэатры, створаць сваіх уласных казачных персанажаў і прыдумаюць новую гісторыю ў промні праектара.

Працягласць — 70 хвілін. Узрост дзяцей 3+.

Уваход вольны! Падчас спектакля будзе стаяць donаtion-box, і вы зможаце падзякаваць артыстам данатамі.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ