Велаэкскурсія на Дзяды ад “Менскага велашпацыра”

01.11.2014 14:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

Нашая велапашана продкам і спачылым: 1-га лістапада ў суботу, на традыцыйныя Дзяды – экскурсійны расповед пра гісторыю старых мінскіх могілак, славутых людзей, чый шлях на іх завяршыўся, і канешне, крыху светлага асенняга суму з жоўта-чырвоным лісцём)

У дзень памяці продкаў мы прапануем вам знаёмства са старадаўнімі месцамі спачыну менчукоў: Кальварыяй, Старажоўкай, Залатой горкай, Вайсковымі могілкамі. Тут спачываюць самыя выбітныя гараджане: мастакі, паэты, літаратары, святары, вайскоўцы… Лучына, Купала, Дамель, Іваноўскі, Луцкевіч, Ігнатоўскі… Ніткай, што звяжа гэтыя чатыры некропалі, стане наш з вамі велашлях па горадзе.

1 лістапада, субота

пачатак – 14-00.

працягласць – 4 гадзіны.

удзел бясплатны, па запісе.

тэл. для запісу: 80298969785, 80297040018

вк, фб – Менскі велашпацыр


Вам можа быць цікава

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ