Вернісаж выставы Юозаса Будрайціса “Мой Парыж”

19.06.2017 17:00 - 17:00 Палац Рэспублікі (Кастрычніцкая плошча, 1) Уваход вольны

19 чэрвеня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі Універсітэт культуры (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы Юозаса Будрайціса Мой Парыж.

Знакаміты савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літвы Юозас Будрайціс займаецца фатаграфіяй з 1979 года, калі кінематаграфічны лёс закінуў акцёра ў Парыж, дзе ў перапынках паміж здымкамі акцёр блукаў па вуліцах горада і здымаў усё, што здавалася асаблівым і прывабным.

Куратар выставы Маргарыта Матулітэ адзначае: “Чаму менавіта той Парыж, які здымаў Будрайціс, павінен цікавіць нас сёння? Таму што мы ўступаем у сталіцу сучаснай культуры і мастацтва з выбітным інтэрпрэтатарам, асобай шырокай творчай дзейнасці. Знакаміты акцёр, дыпламат, фатограф, вядомы вялікай эрудыцыяй і вытанчаным эстэтычным пачуццём адкрывае свой Парыж. Яго фотаздымкі – гэта ўнікальнае вытворнае з прамых рэфлексій і назапашанага памяццю арсенала – сустрэтыя людзі, прагледжаныя фільмы, прачытаныя кнігі раскрываюць глыбінныя пласты структуры горада… Пробліскі імгненняў, ухопленыя неўтаймоўным уяўленнем аматара прагулак, малююць новыя арыентыры, праводзяць кантэкстуальныя сувязі з эпохай, пашыраюць культурную тапаграфію. Акрамя таго, індывідуальную ўспрымальнасць Будрайціса дапаўняе і агульная, амаль трансцэндэнтная, ірацыянальная сувязь з горадам, якому стэрэатыпна надаецца статус сталіцы Еўропы не ў адной сферы: мастацтва, моды, кулінарыі, кахання, рамантыкі. Парыж праслаўляюць, ім захапляюцца, але тут жа капітулююць, паспрабаваўшы спазнаць яго таямніцы. Невычэрпны, неспасціжны і гэтым страшны, але чароўны, поўны святасці, таму магічна прывабны, здольны ўзяць у палон”.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон / факс: 327-26-12

+375 29 853-75-98 (дырэктар)

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ