Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 - 30.07.2026 17:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход — па квітку ў музей
У чацвер, 16 ліпеня, у музеі Якуба Коласа адкрываецца выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» з фондаў музея народнай архітэктуры і побыту, прысвечаная феномену беларускай культуры — абярэгу.

Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і з’яўляюцца своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету беларусаў.

Звычайныя рэчы з культурнага ці прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў — сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл.

У экспазіцыі — 8 комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і г.д.

Уваход — па квітку ў музей.



Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ