Чарадзей, Пане Каханку ці Вешальнік? Тэст пра знакамітыя мянушкі ад «Будзьма!»

10.07.2026 Забавы
У беларускай гісторыі хапае імёнаў, якія самі па сабе гучаць як гатовыя ідэі для здымкаў серыялу: Чарадзей, Геркулес Літоўскі, Пане Каханку, Яська-гаспадар з-пад Вільні, Вешальнік. Адны мянушкі нараджаліся з павагі, іншыя — з легендаў, трэція — з жаху, а некаторыя псеўданімы настолькі прыжыліся, што амаль выцеснілі сапраўдныя імёны. Праверце, ці ведаеце вы, каму належаць знакамітыя беларускія мянушкі, прыдомкі і псеўданімы.