Выстава «Анры Маціс. Позірк» у Брэсце

13.09.2024 - 03.11.2024 12:00 - 18:00 Мастацкі музей, (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) 7 рублёў
 



У Мастацкім музеі Брэста надоечы пачала працу выстава «Анры Маціс. Позірк».






Дата: да 3 лістапада

Месца: Мастацкі музей, вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В, Брэст 




Усё сваё жыццё Анры Маціс знаходзіўся ў няспынным пошуку, ён мяняў свае мастацкія інструменты і мяняўся сам.

 Імкнучыся да максімальнага выражэння цэлага, мастак выдаляў усе неістотныя дэталі і спрашчаў формы, лічачы шкодным і непатрэбным усё, што не ўплывала наўпрост на эмацыйна-энергетычны імпульс. 

У апошнія гады жыцця пры дапамозе каляровай паперы і нажніц Анры Маціс ствараў аплікацыі, якія рабілі эфект каляровага гучання, рытмічнай музычнасці ліній і кампазіцыйнай гармоніі. 


Вяршыняй гэтых эксперыментаў стала яго адзіная кніга, якую ён напісаў і праілюстраваў і якая атрымала назву «Джаз». Працы з яе можна ўбачыць на выставе. 


118 літаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя напрамкі творчасці Анры Маціса, дэманструюць яго невычэрпную энергію і як мастака, і як філосафа. Усе яны суправаджаюцца тэкстамі з яго артыкулаў, кніг, лістоў і разважанняў. 




Выстава будзе працаваць да 3 лістапада.






Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Свята хлеба» ў «Суле»

18.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ