Анлайн-лекцыя пра змену клімату «Беларусь робіцца цяплейшай»

18.08.2026 19:00 - 21:00 (Zoom) Бясплатнае
18 жніўня ахвотныя могуць паслухаць анлайн-лекцыю «Беларусь робіцца цяплейшай», прысвечаную змене клімату.

Спёка ў горадзе робіцца невыноснай, залевы затопліваюць вуліцы за хвіліны, а зіма цяпер — гэта бясконцы шэры лістапад. Тут няма супадзення: толькі ў Беларусі за апошнія 50 гадоў сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2°C. Сухмені, навалы, зрух тэмпературных зонаў, войны і рост коштаў на прадукты — змена клімату па ўсім свеце ўжо даўно перастала быць тэарэтычнай пагрозай.

Пра што пойдзе гаворка на лекцыі:

  • што адбываецца з кліматам у Беларусі і свеце, і чаму апошнія 10 гадоў былі самыя спякотныя за гісторыю?
  • як пабудаваная кліматычная палітыка, аб чым спрачаюцца на міжнародных самітах і чаму ўсе змяняецца так павольна?
  • які ўплыў змены клімату аказваюць на інфляцыю, прадуктовы кошык і нашае самаадчувана?

Спікерка: Іра Панядзельнік — навуковая камунікатарка і каардынатарка CAN EECCA.

Анлайн у Zoom

Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.



Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ