Выстава-даследванне (сама)цэнзуры ў Галерэі КХ

07.12.2017 19:00 - 19:00 Галерэя Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1) Бясплатнае

7 снежня а 19:00 у прасторы КХ адкрыецца калектыўная выстава «Як бы чаго не здарылася», якае закране тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве. У праекце ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі, Украіны, Расіі. Экспазіцыю складуць працы, якія ці былі цэнзураваныя, ці засталіся непрэзентаванымі праз пэўныя асцярогі аўтараў, ці так або інакш звязаныя з дэклараванай тэмай. На адкрыцці можна будзе сустрэцца з удзельнікамі праекту, таксама чакаецца куратарская экскурсія. Уваход на адкрыццё вольны.

Выстава заарганізаваная сумесна з культурніцка-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ у Менску, які прымаў праект на сваёй пляцоўцы ў кастрычніку 2017 года і выступіў асноўным арганізатарам у Беларусі.

Выстава ўлучае працы ў такіх жанрах, як відэа, перформанс, фатаграфія і інш. І ў асноўным складаецца з твораў, якія выстаўляліся на папярэдняй выставе сэрыі ў Менску. Да аўтараў, якія ўдзельнічалі ў праекце раней, гэтым разам далучыцца тэатар Крылы Халопа.

«Як бы чаго не здарылася» – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце. На сёння выставы «Як бы чаго не здарылася» адбыліся ў Брайтане (Вялікая Брытанія) і Менску.

У выставе бяруць удзел: Віёла Андрушчук (RU), Безыменны калектыў (UA), Айдар Бекчынтаеў (RU), Тэатар Крылы Халопа (BY), Вадзім Ф. Лур’е (RU), Аляксей Навумчык (BY), Вольга Сасноўская (BY), Максім Яўстропаў (RU).

Куратары выставы – група {родина} (RU), Аня ПШ (UK), Радзі Калашнікоўскі (CZ), Аляксей Талстоў (BY).

Адкрыцце выставы 7 снежня ў 19: 00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1)

Выставу можна наведаць да 24 снежня.

Галерэя КХ працуе:  чацвер-нядзеля,  з 15:00 да 19:00.

Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.

Тэлефоны для даведак: +(375) 333083811, +(375) 295251652


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

19.07.2025 12:00 - 20.07.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ