Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску

21.02.2025 - 30.03.2025 11:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) 10 рублёў



 У пятніцу, 21 лютага, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пачынае працу традыцыйная вясновая выстава «Джаз! Каты! Вясна!», якая заўсёды азначае, што вясна ўжо блізенька!





У маштабнай і шматпланавай выставе бяруць удзел прафесійныя мастакі і аматары, дзеці і дарослыя.

У экспазіцыі — каля 300 твораў, большасць сабраныя праз open-call, а самаму маленькаму ўдзельніку — 5 гадоў.

Будзе і жывапіс, і графіка, і фотаздымкі, і скульптура, і тэкстыль — і чаго толькі не! Галоўнае, што пра коцікаў, джаз і вясну!

А яшчэ абяцаюць лекцыі мастачкі Ганны Садоўскай:

27 лютага
 — «Галандскія кветкавыя нацюрморты»

8 сакавіка
 — навукова-папулярная лекцыя «Калі кветкі гавораць, а Венера ўсміхаецца», прысвечаная адной з самых вядомых карцін эпохі Адраджэння — «Вясна» Сандра Батычэлі

20 сакавіка
 — лекцыя «Кот, ты як?» аб тым, як коткі натхнялі мастакоў на працягу стагоддзяў


А вось расклад адкрытых экскурсій па выставе:

13 сакавіка ў 18:30,
22 сакавіка ў 17:00,
27 сакавіка ў 18:30.


Выстава працуе да 30 сакавіка. Квіткі — 10 рублёў поўны, 7, 5 і 4 рублі льготныя.





Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

18.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ