Выстава "Ednotes. On Reading Anarchy" ў Вене

10.03.2026 - 14.03.2026 19:00 - 22:00 IMPROPER WALLS (Reindorfgasse 42) Бясплатнае

У аўторак, 10 сакавіка, у Вене адкрываецца выстава "Ednotes. On Reading Anarchy".


Выстава прысвечаная гісторыі анархізму, радыкальнаму чытанню і фрагментаваным архівам сацыяльнай барацьбы ў Беларусі і Усходняй Еўропе.

Удзел бяруць Глеб Аманкулаў, Оля Сасноўская, XYANA, Вікця Удовіна.

Куратар - Аляксей Барысіёнак.

Выстава і мерапрыемствы ў яе межах грунтуюцца на спадчыне Бібліятэкі вольнай думкі, самаарганізаванай анархісцкай прасторы ў Менску, што перастала існаваць пасля разгону сацыяльнага паўстання 2020 года ў Беларусі.

У якасці адпраўнога пункта праект бярэ калекцыю выданняў і зінаў, прапануючы розныя спосабы чытання анархіі праз падборку матэрыялаў - ад радыкальных выданняў і фанзінаў да разнастайнай эфемернай літаратуры, - атрыманых з электроннай табліцы калекцыі бібліятэкі і з іншых крыніц: прыватных калекцый, інфашопаў і анархісцкіх архіваў.

Гэтыя фрагменты, сабраныя, выкананыя, перанесеныя і зноў сабраныя запрошанымі мастакамі і пісьменнікамі, застаюцца як нататкі і канцавыя заўвагі сацыяльнай барацьбы, чакаючы, каб іх зноў прачыталі, зноў дакрануліся і актывавалі ў іншы час.

У межах выставы адбудуцца вось якія івэнты:

12 сакавіка ў 18:00 Мемарыяльная сходка ў гонар Давіда Чычкана, украінскага мастака і анархіста, забітага на фронце імперскай вайны расіі супраць Украіны.

Арганізавана ў супрацоўніцтве з Асяй Баздырэвай, Кацярынай Лысавенка і калектывам Kriegsbilder.

14 сакавіка ў 15:00 Вынікі калектыўнага чытання з Вольгай Сасноўскай

Працуе выстава ўсяго некалькі дзён, да 14 сакавіка: серада-пятніца - з 15:00–19:00, субота - з 15:00–18:00.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Кракаве

06.05.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ