Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 - 03.05.2026 13:00 - 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21) Бясплатнае
У нядзелю, 19 красавіка, у парафіяльным доме беларускага каталіцкага душпастырства ў Варшаве адбудзецца выстава вучняў студыі мастацтва «Крылы натхнення» пад кіраўніцтвам Надзі Букі.

На выставе будуць прадстаўлены лепшыя працы дарослых і юных навучэнцаў, створаныя на працягу навучальнага года ў розных мастацкіх тэхніках.

Кожная работа — гэта асобная гісторыя, пошук, натхненне і смеласць выказаць сябе праз мастацтва.

Выстава стане своеасаблівым падсумаваннем творчага года, а прадстаўленыя творы былі адабраны настаўніцай як найбольш выразныя і натхняльныя.

Падчас адкрыцця прагучаць песні ў выкананні хору TG studio з удзелам беларускіх дзяцей.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ