Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 - 27.07.2026 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20) Бясплатнае
У чацвер, 7 траўня, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых», прысвечаная традыцыйнаму ткацтву вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Неглюбскае ткацтва – унікальная з’ява беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку.

Тэкстыль у Неглюбцы – носьбіт унікальнай арнаментальнай сістэмы: адны з самых архаічных і найстаражытных узораў.

На выставе прадстаўлены разнастайныя творы мастацкага ткацтва выдатных майстрых, а таксама традыцыйны касцюм в. Неглюбка і разнастайныя аўтэнтычныя рэдкія аксесуары.

Экспазіцыю дапаўняе шэраг інструментаў для апрацоўкі льну.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў сяродкрыжжы галоўнага корпуса (Леніна, 20), а працягнецца выстава на трэцім паверсе выставачнага корпуса (К. Маркса, 24).

Уваход на адкрыццё – па запрашальных квітках, а таксама па ўваходным квітку ў галоўны корпус.

Выстава працуе да 27 ліпеня.



Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Дзень маманта ў Здраўнёве

13.06.2026 (12:00 - 15:00) музей-сядзіба Рэпіна «Здраўнёва» (Віцебскі раён)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

15.06.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

«Chaču Mroić» у Варшаве

18.06.2026 (19:00 - 21:00) 2KOŁA (ul. Tunelowa 2B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ