Выстава і вечарына памяці мастака Дзмітрыя Іваноўскага

22.08.2015 16:00 - 19:00 Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей (Гродзенская вобл., Мастоўскі р-н., в. Гудзевічы, вул. Цэнтральная, 7) Бясплатнае

Вечарына памяці гарадзенскага мастака Дзмітрыя Іваноўскага ладзіцца на яго радзіме, у Гудзевіцкім музеі, 22 жніўня. Пачатак імпрэзы ў 16 гадзін.

Сёлета мастаку магло б споўніцца 58 гадоў. Да яго ўгодкаў музей рыхтуе выставу.

“Тут будзе прадстаўлена толькі невялікая частачка творчай спадчыны, але мы спадзяемся, што гэта будзе добры пачатак збору звестак пра карціны Дзмітрыя Іваноўскага. Звяртаемся да ўсіх тых, хто можа нам дапамагчы прасачыць лёс яго работ, падказаць, дзе знаходзіцца тая ці іншая карціна” – заклікаюць гарадзенцаў супрацоўнікі музея.

Пры жыцці мастака адбылося каля 60 яго персанальных выставаў, але найважнейшай сам ён лічыў менавіта выставу ў роднай вёсцы. Апошія гады жыцця ён таксама правёў на малоў радзіме і тут яму вельмі падабалася.

Тэлефоны для ахотных далучыцца да падрыхтоўкі гэтых мерапрыемстваў: 8-015-15-38-782 – рабочы, +375-29-283-82-19 – мабільны.
Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ