Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 17:00 - 19:00 Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21) Бясплатнае
У аўторак, 8 верасня, у Львове адбудзецца імпрэза да 512-й гадавіны Аршанскай бітвы.

У 1514 годзе войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага разграмілі войскі Маскоўскага княства, якія значна пераўзыходзілі іх па колькасці.

Сёння беларусы працягваюць слаўныя традыцыі сваіх продкаў, змагаючыся ў складзе ЗСУ супраць расійскай агрэсіі. З 2014 года больш за 100 беларускіх Герояў аддалі свае жыцці за свабоду Украіны і Беларусі. Два гады таму, у 510-ю гадавіну Аршанскай бітвы, у Львове быў урачыста адкрыты Дом Вольнай Беларусі.

Падчас імпрэзы ўзгадаюць падзеі Аршанскай бітвы, ушануюць памяць беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, а таксама адзначаць два гады дзейнасці Дома Вольнай Беларусі.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ