Выстава «Coalition / Кааліцыя / Koalicja / Кааліцыя» ў Познані

28.09.2022 - 11.10.2022 12:00 - 20:00 прастора «DOMIE» (Święty Marcin 53A) Бясплатнае

28 верасня ў познанскай арт-прасторы «DOMIE» адкрылася выстава «Coalition / Кааліцыя / Koalicja / Кааліцыя», у якой бяруць удзел і беларускія мастакі, члены антываеннай арт-групоўкі Antiwarcoalition.art.



Дата: з 28 верасня па 11 кастрычніка

Час: (час мясцовы)

Месца: прастора «DOMIE», Święty Marcin 53A, Познань


Тут можна пабачыць творы Лесі Пчолкі, Марыі Стаянавай, Марыны Напрушкінай, Машы Святагор, Надзі Саяпінай, Насці Тэор, Олі Сасноўскай & A.Z.H., Сяргея Шабохіна, Уладзіміра Грамовіча ды іншых мастакоў.


Асноўная ідэя выставы — супрацьстаянне ваенным дзеянням у свеце і ўзмацненню патрыярхальных, аўтарытарных, імперыялістычных і нацыяналістычных ідэй праз салідарнасць і мастацтва.


Аўтары шукаюць стратэгіі супраціву агрэсіі, практыкі салідарнасці, вывучаюць устаноўкі ангажаванасці, здзейсненых дзеянняў і думак, а таксама спадарожных ім эмоцый.


Вам можа быць цікава

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Купалле пад Сіэтлам

20.06.2026 (19:00 - 21:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)