Выстава «Калядныя цуды» ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры

22.01.2022 - 23.01.2022 09:30 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Даведайцеся, як беларусы раней святкавалі Каляды і як тое свята выяўлялі пісьменнікі ды мастакі, на літаратурна-мастацкай экспазіцыі Музея гісторыі беларускай літаратуры.



Дата: да 23 студзеня

Месца: вул. М. Багдановіча, 13, Мінск

Вось пра што раскажуць экспанаты:
— беларускія святы і звычаі;
— як шляхта Каляды спраўляла;
— адлюстраванне зімовых святаў у творчасці пісьменнікаў і даследчыкаў;
— літаратурная традыцыя віншаванняў і святкавання Калядаў і Новага года.

Калядны настрой ствараюць мастацкія працы з фондаў музея: «Зіма ў горадзе Адама Міцкевіча» Ф. Кісялёва, «Міцкевіч і Шапэн. Варшаўскія сустрэчы» В. Барабанцава, «На куццю» Юрыя Піскуна, «Адліга» Л. Рыжыкава-Віктароўскага, «Зіма» М. Рыжова.

Выстава працуе да 23 студзеня.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Кракаве

06.05.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Сустрэча з Антонам Бяляевым у Кракаве

08.05.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Кірыл Кедук у Берліне

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Kühlhaus Berlin (Luckenwalder Straße 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ