Выстава “KAZKI”: казачная iлюстрацыя вачамi падлеткаў i iх настаўнiкаў

27.11.2018 11:00 - 19:00 Галерэя “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1) Уваход вольны

Запрашаем з 27 лістапада па 15 снежня 2018 года ў мастацкую галерэю “Універсітэт культуры” на выставу “KAZKI”. Казачная iлюстрацыя вачамi падлеткаў i iх настаўнiкаў.

Гэта творчы праект навучэнцаў арт-студый “Зебрык” і “Зебра” адчыняе цікавы і разнастайны свет ілюстрацыі – ад традыцыйнай да наватарскай. Экспазіцыя запрашае гледачоў паназіраць за тым, як па-рознаму юныя аўтары ставяцца да казачнага твора і як па-рознаму яны ўяўляюць адных і тых жа дзеючых асоб. Экспазіцыя не зусім звычайная, бо юныя мастакі і іх настаўнікі малявалі ілюстрацыі не да розных казак, а да адной і той жа, але кожны – у сваёй інтэрпрэтацыі.

Кожная з ілюстрацый дапоўнена адпаведным урыўкам тэкста, які плаўна “перацякае” з адной карціны на другую і запрашае гледачоў прачытаць і прагледзець казку ад пачатку да канца.

Мінскія арт-студый “Зебрык” і “Зебра” з’яўляюцца студыямі малявання рэпетытарскага фармату для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Мэта, да якой імкнуцца гэтыя мастацкія студыі – прадастаўляць паўнавартасную пачатковую мастацкую адукацыю ў рэпетытарскім фармаце, у мікра-групах, з максімальнай адпаведнасцю запытам кожнага вучня. «Зебрык» і «Зебра» – гэта і мастацкія школы, і творчыя майстэрні, і цэнтры творчага развіцця дзяцей адначасова. Студыі імкнуцца змяніць уяўленне людзей аб паняцці «дзіцячая творчасць», пераўтварыўшы яго ў «выяўленчае мастацтва». Сюды прыходзяць тыя, хто гатовы да большага: да большай індывідуальнасці ў

навучанні, да большага камфорту, да большай свабоды ў пошуку сябе.

Кантактны тэлефон: +375 29 3504045 (дырэктар галерэі Марына Татарэвіч).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12.

Час працы: 11.00-19.00, уваход вольны.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ