Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі

08.03.2023 - 05.04.2023 12:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4) Бясплатнае

У сераду, 8 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца новая файная выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка».



Дата: 8 сакавіка

Час: 12.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4, Гомель


Аснова выставы мае тры складнікі:

аўтарская кераміка майстрыні Вольгі Жарнасек і яе светаўспрыняцце раслін;

неглюбскія ручнікі і асэнсаванне раслінных узораў ткачыхамі;

народная медыцына і магія праз раслінны свет.



«Беларускі раслінны свет заўсёды захапляў мяне сваёй прыгажосцю і практычнай карысцю. Сама збіраю зёлкі, выкарыстоўваю іх для лекавання і харчавання сям’і. І аднойчы мне захацелася адбіць нашыя прыгожыя расліны на гліне... Так і з’явілася на свет серыя паліванага-малачонага посуду «Этнабатаніка», — кажа спадарыня Вольга.


Для выставы майстрыня адбіла 25 раслін, якімі беларусы здаўна харчуюцца і лякуюцца, якія вельмі шануюць, выкарыстоўваюць у традыцыйных святах і магічных абрадах.


На адкрыцці нашай выставы можна будзе пазнаёміцца і паразмаўляць са спадарыняй Вольгай. А яшчэ абяцаюць вясеннія спевы з карагодам, зёлкавай гарбатай і печанымі птушкамі (булачкамі).


Уваход на адкрыццё вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ