Выстава маладых мастакоў Гродна «8» ў Гродне

18.10.2023 - 19.11.2023 17:30 - 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) 3 рублі

У сераду, 18 кастрычніка, у Гарадзенскай выставачнай зале адкрываецца выстава маладых мастакоў Гродна «8».



Дата: 18 кастрычніка

Час: 17.30

Месца: выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38, Гродна 


Лічба «8» у назве выставы нясе ў сабе сімволіку. 

Васьмікутнік — пачатак ператварэння квадрата ў круг і наадварот. Як сіметрычная лічба, якая ўяўляе сабой павернуты знак бясконцасці, гэта — сімвалічны выраз ліку бясконцасці, абазначае раздвоенасць, адначасова два светы: матэрыяльны і духоўны. Гэта лік актавы (7 + 1) і ўсяго, што пачынаецца нанова. 


Кожны з удзельнікаў выставачнага праекта «8» стварыў свой арыгінальны погляд і творчы метад. 

У экспазіцыі — графіка, жывапіс, відэа-арт, інсталяцыя. 

Прыходзьце пазнаёміцца з маладымі гарадзенскімі творцамі!


Кошт квіткоў: дарослыя — 3 рублі. студэнты — 2,50 рублі. школьнікі — 1,50 рублі. У дзень адкрыцця з 17.00 да 20.00 уваход вольны!





Вам можа быць цікава

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Чарнобыльскі шлях у Варшаве

26.04.2026 (14:00 - 16:00) помнік Каперніку (Krakowskie Przedmieście 1)

«Irdorath» у Кракаве

01.05.2026 (19:30 - 21:30) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ