Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

27.02.2026 18:00 - 19:00 КЗ "Віцебск" (пр-т Фрунзэ, 1) 44,5 рублі

У пятніцу, 27 лютага а 16-й, у канцэртнай зале "Віцебск" стартуе #СупрэмStorm_ноч, прысвечаная супрэматызму, канешне. І доўжыцца, як водзіцца, да ночы!


Ключавыя падзеі фэста:

Арт-батл – галоўная падзея фестывальнай ночы. Тэма супрацьстаяння сёлета - "Сігнал Малевіча".

Конкурс пройдзе ў два аддзяленні: з 16:00 да 20:00 будзе творчы батл паміж прафесійнымі мастакамі, а з 20:00 да 00:00 - паміж студэнтамі.

З 16:00 да 21:00 - адкрытая калажная майстэрня "УНОВІС XXI" – прастора, дзе кожны можа паназіраць за працэсам стварэння твораў і навучыцца рабіць уласны калаж. Час наведвання

18:00 - тэатральны перформанс "Чорны квадрат, белы гук" моладзевага тэатра "Кола"

19:00 - перформанс "Метраном" моладзевага тэатра "Кола" і мастацкі перформанс Грэгара Гудкова "Хуткасць ветру" – гэта дыялог з часам, які мастак будзе весці пэндзлем прама на вачах у гледачоў, ствараючы працу на чатырох палотнах вышынёй у тры метры. Больш за тое, кожны зможа панесці з сабой часцінку гэтага ўнікальнага мастацкага моманту

з 20:00 да 21:30 - электронны лайв-сэт/сторытэлінг "SØN"

з 21:30 да 22:30 - аўдыёвізуальны перфоманс "FROM HANDS TO CPU"

22:30 - гонг-паглыбленне "Адзінае каханне" – глыбокі сеанс гукавога вандравання, дзе прастору для перазапуску створаць вібрацыі гонгаў і іншых акустычных прылад

23:30 - фаер-шоу "СУПРЭМSTORM"

Квіткі коштам 44,50 рублі бярыце па спасылцы альбо у касах горада.


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-рэгіён-2» у Віцебску

23.01.2026 17:00 - 22.02.2026 19:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

BIZZARE OBJECTS у Познані

14.02.2026 (18:00 - 20:00) Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ