Выстава «Мастакі творчага аб`яднання «НЯМІГА-17»

08.06.2017 11:00 - 19:00 НЦСМ (вул.Някрасава, 3) Бясплатнае

З 8 чэрвеня 2017 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь (пляцоўка – вул.Някрасава, 3) пачне работу выстаўка «Мастакі творчага аб`яднання «НЯМІГА-17» з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У мінулым годзе споўнілася 30 гадоў з дня стварэння «НЯМІГІ-17» (1986-2006) – аднаго з самых яркіх і вядомых на тэрыторыі Беларусі мастацкіх аб`яднанняў, творы мастакоў якога зараз сталі класікай беларускага жывапісу найноўшага часу. Адмова ад выкарыстання прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму ў сваёй творчасці згуртавала настолькі розных людзей, што сабраць іх разам мог толькі пошук новага в час 1980-ых гадоў. Літара «17» у назве адпавядала 17-му паверху майстэрань па вуліцы Няміга.

Ідэолагам аб`яднання стаў вядомы мастак Альгерд Малішэўскі, які даўно пісаў палотны ў жанры французскага экспрэсіянізма і адрозніваўся ад тагачасных рэалістаў і нават акадэмічных этнасюрэалістаў. Немалую ролю ў навацыях «НЯМІГІ-17» адыграла частковае адкрыццё культурнай «заслоны» – доступ да інфармацыі ў перабудоўным СССР.

Пачыная з нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў рэчышчы 1-ай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1920-ых – што захавалася потым ў Міколы Бушчыка і Зоі Літвінавай, Алеся Цыркунова і Алега Маціевіча, група перайшла да экперыментаў ў каларыстычнай і пластычнай мове ў стылістыцы абстрактнага экспрэсіянізма (Анатоль Кузняцоў), фавізма (Леанід Хобатаў), канцэптуальнага, актуальнага мастацтва (Сяргей Кірушчанка), экперыментаў з формай ў Галіны Гаравой і Тамары Сакаловай.

У якасці запрошаных удзельнікаў на выстаўках «НЯМІГІ-17» у розны час пабывалі Аляксандр Салаўёў (Віцебск), Уладзімір Правідохін і Аляксандр Мятліцкі.
Мастакі аб`яднання шмат гадоў маюць шырокае прызнанне і шэраг паслядоўнікаў, але актуальнасць таго, што калісьці сваімі свабодай, колерам і прасторай яны садзейнічалі змяшчэнню «кропкі сборкі» савецкага і постсавецкага  фігуратыўнага мастацтва, не выклікае сумневаў.

Прапануемыя наведвальнікам творы набываліся Музеем сучаснага выяўлечага мастацтва і яго спадкаемцай Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Выстаўка будзе цікава як даследчыкам, гэтак і шырокаму колу гледачоў. Праект дае ўяўленне аб асаблівасцях станаўлення айчыннага каларыстычнага жывапісу, яго развіцця ў непарыўнаўнай сувязі с агульнаеўрапейскім мастацтвам.


Вам можа быць цікава

Калядныя спеўкі ў Вільні

16.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Майстар-клас "Магія каляднага парфума" ў Мінску

17.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ